22_05_10

 

Рыхтуемся да кантрольнага тэста  10 клас

Варыянт 1

Частка А.

 

А1. Адзначце словы з гукам   [й]:

1) сузор’е;2) сястра;3) цень;4) чай;5) яснасць.

 

А2.  Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

1) поч..рк;2) р..форма;3) ш..лясцець;4) пр..снаводны;5) майст..р.

 

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара я:

1) м..даль;2) пан..дзелак;3) цв..сці;4) сярэдн..вечны;5) ц..жкаваты.

 

А4. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак:

1) хтос..ці;2) чарэшан..ка;3) мядз..ведзь;4) ц..мяны;5) камп..ютэр.

 

А5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца апостраф:

1) гняздоў..е;2) кап..ё;3) аб..езд;4) п..еса;5) міл..ён.

 

А7. Адзначце прыклады, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у (складовае):


1) вёска Горкі ..здзенскага раёна;

2) ход правільны, ..далы;

3) працяг ..здзеяння;

4) сталы ..зрост;

5) раманс “Зорка Венера”… выкананні капэлы.


 

А8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару д:


1) а..прагаць;

2) агаро..;

3) падра..чык;

4) адзіна..цаць;

5) поз..ні.


 

А10. Адзначце словы, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –і:

1) нараджэнне;

2) геній;

3) флот;

4) камень;

5) лазня.

А11. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

1) (фота) альбом;

2) (ільно) апрацоўка;

3) (Дунін) Марцінкевіч;

4) (помнік) манумент;

5) (узаема) выручка.

А12. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх прыслоўі пішуцца разам, і адзначце іх:

1) купіць (за) многа;

2) усё (роўна) дабівацца;

3) браць (без) разбору;

4) плаціць (што) месячна;

5) мала (памалу) прывыкнуць.

А13. Адзначце прыметнікі, формы ступеней параўнання якіх утвораны правільна:

1) больш шырэйшы;2) меншы;3) здаравейшы;4) самы найкіслейшы;5) менш слушны.

А14. Адзнаце прыклады, у якіх не, ні з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

1) (не) развітваючыся;2) куды (ні) паглядзі;3) (не) пасалоджаная  кава;

4) правілы (не) парушаны; 5) (ні) якая.

А15. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1) ускладваць;2) аблепліваць;3) прытоптываць;4) зацярушываць;5) утоіваць.

А16. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя марфемы канчаткі:

1) прыносіў;2) заручымся;3) заўчора;4) любуецца;5) выява.

А17. Вызначце сінтаксічную ролю выдзеленага інфінітыва:

Хадзілі мы некалі з цёткаю ў лес збіраць зёлкі.

1) дзейнік;2) выказнік;3) дапаўненне;4) азначэнне;5) акалічнасць.

А18. Адзначце словазлучэнні:

1) тактоўна і ветліва;2) адлятаюць ластаўкі;3) жыццярадасна ўсміхацца;4) маладая яблыня;5) гады вучобы.

А19. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Што ведаем мы пра свой род, сваіх продкаў, пра іх жыццё- быццё, іх думкі і мары, іх клопат і дбанне?

2) Помніш толькі красу, мілы тварык дзявочы, залатую касу, сіняватыя вочы.

3) Аддаваў цябе лесу і бору, і далёкім палям, і вятрам.

4) Трэба было матцы ў хаце дапамагчы, і свіней папільнаваць, і каня папасвіць, і з бараною ў полі пахадзіць.

5) Дзівосна сінела над горадам высокае, чысценькае з імклівымі аблокамі неба.

А20. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) Да горада вяла, абсаджаная старымі разгалістымі асінамі, шаша.

2) На азёрнай гладзі серабрыстай, у цішы, глыбокай і густой, нарадзіўся цуд прыроды мілы – цвет лілеі, белай і святой.

3) Для мяне ўсе песні, апроч расстайных ды сірочых, жаданыя.

4) Нягледзечы на тое, што пёк добры мароз, па лесе мы ішлі, не спяшаючыся.

5) Як міла пазвоньваюць, сэрца грэючы, святыя бацькоўскія словы.

Частка Б.

Б1. Знайдзіце просты колькасны лічэбнік і запішыце яго ў форме творнага склону:

1) чацвёрты;2) адзінка;3) пяць;4) натрае;5) дзевяноста.

Б2. Устанавіце адпаведнасць паміж фразелагізмамі і іх сінонімамі. Адказ запішыце:

А. Памінай як звалі

Б. Нічога не папішаш

В. Не паверыць сваім вачам

Г. Не ў сабе

 

1. Не адрываць вачэй

2. Як у ваду апушчаны

3. Дзіву давацца

4. Нідзе не дзенешся

5. Дай бог ногі

Б3. Знайдзіце дзеяслоў, ад асновы якога з дапамогай суфікса –т- утвараецца дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу. Утварыце дзеепрыметнік і запішыце яго ў пачатковай форме:

1) замарудзіць;2) упрыгожыць;3) дапасаваць;4) выцягнуць;5) злавіць.

Б4. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.

А. Вярнуць кнігу - аддаць кнігу

Б. Кваліфікаваны рабочы – кваліфікацыйны экзамен

В. Ранні час – позні час

1. Амонімы2. Антонімы3. Сінонімы4. Паронімы

  Тэатр – храм мастацтва 03.06.2024 З чаго пачынаць, калі хочаш, каб твае дзеці любілі тэатр так, як любіш яго ты?.. Упершыню за сваю педага...