18_10_29

Верш "Бацьку" чытае выпускніца Мароз Арына

Па гістарычных і літаратурных мясцінах Полацкай зямлі

29 верасня 2018 года вучні 10 “Б” класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Валянцінай Маліноўскай і куратарам Валянцінай Геронак наведалі Ушаччыну. Гэтая зямля нарадзіла шмат мастакоў слова: Пятрусь Броўка,  Еўдакія Лось, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Сяргей Законнікаў – самыя вядомыя з іх. 
Ліцэісты разам з настаўнікамі наведалі  музей Вялікай Айчыннай вайны, паглядзелі вырабы народных умельцаў ў Цэнтры рамёстваў , пабывалі на  мемарыяльным комплексе  “Прарыў”, пастаялі пад вязам  ля хаты Рыгора Іванавіча,  аддалі даніну павагі паэту і яго маці на могілках, з’едзілі ў вёску Бычкі ў музей-сядзібу Васіля Быкава.
Якое аказваецца невыказнае пачуццё – павольна ісці па тых сцежках, якія помняць крокі Рыгора Іванавіча і Васіля Уладзіміравіча. Відаць, такое мажліва толькі на малой Радзіме, якая з далёкага дзяцінства запала ў душу  класікаў. Хочацца крочыць, узнаўляючы ў памяці іх радкі.
Падарожжа выдалася цікавым  і запамінальным, раім і вам пабываць на Ушаччыне.
Прэзентацыя

  Тэатр – храм мастацтва 03.06.2024 З чаго пачынаць, калі хочаш, каб твае дзеці любілі тэатр так, як любіш яго ты?.. Упершыню за сваю педага...