Верш "Бацьку" чытае выпускніца Мароз Арына
Па гістарычных і літаратурных мясцінах Полацкай зямлі
29
верасня 2018 года вучні 10 “Б”
класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Валянцінай Маліноўскай і
куратарам Валянцінай Геронак наведалі Ушаччыну. Гэтая зямля нарадзіла шмат
мастакоў слова: Пятрусь Броўка, Еўдакія
Лось, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Сяргей Законнікаў – самыя вядомыя з іх.
Ліцэісты разам з
настаўнікамі наведалі музей Вялікай
Айчыннай вайны, паглядзелі вырабы народных умельцаў ў Цэнтры рамёстваў , пабывалі
на мемарыяльным
комплексе “Прарыў”, пастаялі пад
вязам ля хаты Рыгора Іванавіча, аддалі даніну павагі паэту і яго маці на
могілках, з’едзілі ў вёску Бычкі ў музей-сядзібу Васіля Быкава.
Якое аказваецца невыказнае пачуццё – павольна ісці па тых
сцежках, якія помняць крокі Рыгора Іванавіча і Васіля Уладзіміравіча. Відаць,
такое мажліва толькі на малой Радзіме, якая з далёкага дзяцінства запала ў
душу класікаў. Хочацца крочыць,
узнаўляючы ў памяці іх радкі.
Падарожжа выдалася
цікавым і запамінальным, раім і вам
пабываць на Ушаччыне.
Прэзентацыя