18_03_25

Сустрэча з Л. Дранько-Майсюком і Э.Акуліным


20 сакавіка 2018 года 
адбылася сустрэча з Л.Дранько-Майсюком і Э.Акуліным у цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага. Творчы вечар, падрыхтаваны народным калектывам " Літаратурна-музычнага аб'яднання "Крылы", прайшоў у атмасферы даверу паміж гасцямі і прысутнымі. 

    Эдуард Акулін - паэт, бард, перакладчык. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі. Адзін з першых у Беларусі вучыў, што айчынная паэзія  надзвычай спеўная, пачынальнік бардаўскага руху.  
     Альбомы “Мая Крывія” і “Як яна і я” — сонечныя цаглінкі ў падмурак музыкі беларускіх менестрэляў. Эдуард Акулін наведаў з акустычнымі канцэртамі ці не кожны беларускі горад. Акулін-паэт стварыў драматычную містэрыю “На Каляды”. Выдаў зборнікі вершаў “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, “Непрычалены човен” і “Вітражы”. У яго даробку перакладчыка дзіцячая кніга “Маленькае Я — гэта Я”. Эдуард Акулін — галоўны рэдактар літаратурнага часопіса для моладзі “Верасень”, а таксама намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. 
Відэа  тут  Э.Акулін
     Дранько-Майсюк Леанід нарадзіўся 10.10.1957 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974). Працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажнага існтрументу (1974-1976). Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку выступіў у 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай, паступіў на завочнае аддзеленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А.М. Горкага ў паэтычны семінар Д. Кавалёва (1975). Быў прызваны на службу ў армію (1976). Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне ў семінар - спачатку С. Смірнова і У. Мількова, а пазней - Я. Ісаева і У. Мількова (1978). Па вучобе з Масквы пераехаў у Мінск і пачаў працаваць у выдавецтве "Мастацкая літаратура" (1982). Са жніўня 2002 года - на вольнай працы. Сябра СП СССР з 1984 г. Лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" за нізку апавяданняў у часопісе "Дзеяслоў (2005).

  Тэатр – храм мастацтва 03.06.2024 З чаго пачынаць, калі хочаш, каб твае дзеці любілі тэатр так, як любіш яго ты?.. Упершыню за сваю педага...