20 сакавіка 2018 года адбылася сустрэча з Л.Дранько-Майсюком і Э.Акуліным у цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага. Творчы вечар, падрыхтаваны народным калектывам " Літаратурна-музычнага аб'яднання "Крылы", прайшоў у атмасферы даверу паміж гасцямі і прысутнымі.
Эдуард Акулін - паэт, бард, перакладчык. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі. Адзін з першых у Беларусі вучыў, што айчынная паэзія надзвычай спеўная, пачынальнік бардаўскага руху.
Альбомы “Мая Крывія” і “Як яна і я” — сонечныя цаглінкі ў падмурак музыкі беларускіх менестрэляў. Эдуард Акулін наведаў з акустычнымі канцэртамі ці не кожны беларускі горад. Акулін-паэт стварыў драматычную містэрыю “На Каляды”. Выдаў зборнікі вершаў “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, “Непрычалены човен” і “Вітражы”. У яго даробку перакладчыка дзіцячая кніга “Маленькае Я — гэта Я”. Эдуард Акулін — галоўны рэдактар літаратурнага часопіса для моладзі “Верасень”, а таксама намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў.