18_02_22

Сустрэча ў бібліятэцы У.Маякоўскага

    20 лютага 2018 года адбылася сустрэча з Міхасём Пазняковым у цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага. Творчы вечар, падрыхтаваны народным калектывам " Літаратурна-музычнага аб'яднання "Крылы", прайшоў у атмасферы поўнага даверу паміж слухачамі і аўтарам. Госці сустрэчы акунуліся ў паэтычны свет творцы. 
Удзельнікі гасцінай 
 
М.Пазнякоў разам з вучаніцамі 11 кл і  Г.Сташкевіч
Пісьменнік нарадзіўся 24 студзеня 1951 года ў маленькай вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Аўтар выразіў бязмежную любоў  да сваёй  малой радзімы, сваіх бацькоў Паўла Кузьміча і Марыі Еўдакімаўны Пазняковых. На ўсё жыццё запомніў працавітага, шчырага, мудрага, веруючага бацьку і руплівую, клапатлівую, мудрую, назвычай  добрую маці-гаспадыню. Сям'я была вялікая. Усяго 11 дзяцей. Працаваць даводзілася шмат: на падворку, у садзе, на агародзе, у лесе, на лузе, з татам  на Грэзе (рака на маленькай радзіме). Бацька рана навучыў касіць, габляваць, хадзіць за плугам і бараной.       
     У 9 класе Міхась Пазнякоў быў абраны рэдактарам "Камсамольскага пражэктара" – насценнай газеты камсамольскай арганізацыі школы. Першы яго верш быў надрукаваны ў 1966 г. у газеце "Браслаўская звязда" (г. Браслаў), дзе Міхась Пазнякоў вучыўся некалькі месяцаў у санаторнай школе. Заўважыў і падтрымаў яго кіраўнік літаратурнага аб'яднання, вядомы пісьменнік Павел Пруднікаў.
     Жывая сустрэча з жывым пісьменнікам-чараўніком надоўга застанецца ў памяці ліцэістаў. Ён аўтар больш за 90 кніг.  На выставе можна было набыць кнігі для дарослых і дзяцей. 
   Дзеці для пісьменніка - своеасаблівы астравок дабраты, чысціні і хараства. Варта звярнуць увагу бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў на творы М.Пазнякова для дашкольнага і малодшага ўзросту, якія развіваюць кемлівасць, назіральнасць, пільнасць дзяцей. "Не трэба навязваць беларускую мову, а старайцеся больш яе ўжываць у паўсядзённым жыцці, чытаючы творы на роднай мове", - сцвярджаў аўтар.
                                                     Вершы для дзяцей

  Тэатр – храм мастацтва 03.06.2024 З чаго пачынаць, калі хочаш, каб твае дзеці любілі тэатр так, як любіш яго ты?.. Упершыню за сваю педага...