18_02_09

Н.Гальпяровіч і Г.Сташкевіч на сустрэчы 
Ліцэісты сярод гасцей вечарыны 
         5 лютага 2018 года адбылася сустрэча з ганаровым грамадзянінам гарадоў Полацка і Наваполацка Навумам Гальпяровічам  у цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага. Творчы вечар "Я ад дрэва твайго лісток...", падрыхтаваны народным калектывам " Літаратурна-музычнага аб'яднання "Крылы", прайшоў у атмасферы поўнага даверу паміж слухачамі і аўтарам. Госці сустрэчы акунуліся ў паэтычны свет творцы. Тэма валодання беларускай мовы была актуальнай падчас размовы. Павагу да яе трэба выхоўваць з дзяцінства. "Мы, беларусы, багатыя людзі. Маем дзве дзяржаўныя мовы, але часцяком забываем на тую, што стварыла нас як нацыю", - сказаў Н.Гальпяровіч.
         Пра  ўсё гэта даведаліся ліцэісты 10"Б" класа, якія прысутнічалі на гасцінай. Зацiкаўленыя погляды, адкрытыя душэўным гiсторыям сэрцы - усё гэта стварала запамiнальную,  цёплую абстаноўку ў выставачнай зале. На цудоўнай сустрэчы Навум Гальпяровiч прадэманстраваў зборнік вершаў  «Час лістападу», у якім сабраны яго лепшыя вершы. Усе тыя,  каму выпала магчымасць убачыць Навума Гальпяровiча ўжывую, я лiчу, захаваюць душэўную гутарку ў сваiм сэрцы.
Вучаніца 10 "Б" класа Шорац Анастасія

  Тэатр – храм мастацтва 03.06.2024 З чаго пачынаць, калі хочаш, каб твае дзеці любілі тэатр так, як любіш яго ты?.. Упершыню за сваю педага...