Пра блог

Сёння грамадства знаходзіцца ў стане пераходу ад індустрыяльнага стагоддзя да інфармацыйнага. З'яўляюцца новыя адукацыйныя методыкі, якія звязаны з  кампютарам. Настаўніку без прафесійнага росту ў засваенні  інфармацыйна-камунікацыйных  тэхналогій і жаданні іх прымяняць у працы - не абысціся. У прыкладны пералік ІКТ - кампетэнтнасці   настаўніка ўваходзіць уменне  граматна выбіраць форму перадачы інфармацыі  вучням, бацькам, калегам. Выкарыстанне блога забяспечвае большую гібкасць навучальнага працэсу, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне паміж настаўнікам і навучэнцамі, бацькамі, калегамі, адкрытасць, абгунтаванне ацэнкі вынікаў, мабільнасць і аператыўнасць абмену інфармацый.

          Блог пачаў сваю працу з лістапада 2016 г.

          Мэта блога: стварэнне ўмоў для пашырэння межаў  доступу  вучняў да асноўнага і дадатковага навучальнага матэрыялу з мэтай актывізацыі самастойнай пазнавальнай і творчай дзейнасці навучэнцаў.
         
          Задачы блога:
1.    зрабіць блог рабочым інструментам настаўніка і ўключыць яго ў навучальную практыку;
2.    стварыць віртуальную прастору для камунікацыйных зносін вучняў, для абмену інфармацый, даследчай і творчай дзейнасці;
3.    стымуляваць самастойную дзейнасць вучняў пры выкананні праектаў і дамашніх заданняў, пры падрыхтоўцы да ЦТ, напісанні даследчай работы  праз выкарыстанне  матэрыялаў блога;
4.    прадставіць і сістэматызаваць матэрыялы  (тэкставыя, гіпертэкставыя, графічныя, аўдыя-, відэафайлы, прэзентацыі, праекты і г.д.) на ўроках беларускай мовы і літаратуры, пазакласных мерапрыемствах.

       Блог для мяне - месца, дзе я магу сістэматызаваць  назапашаны вопыт, абагульніць вынікі сваёй дзейнасці і падзяліцца з калегамі і вучнямі. Толькі той вопыт мае каштоўнасць, якім дзеляцца. Блог - гэта зносіны з вучнямі, без зносін блог губляе сэнс, ператвараючыся ў сховішча матэрыялаў, якія проста скампоўваюць аўтары  блогаў.  Блог - гэта частка маёй працы ў інавацыйным рэспубліканскім праекце «Внедрение модели формирования социальной успешности учащихся посредством единой образовательной среды учреждения общего среднего образования», у якім працуе ліцэй з 2016 г. Мая асабістая тэма інавацыйнай дзейнасці  «Стварэнне ўмоў для раскрыцця індывідуальнай актыўнасці вучня праз інфармацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры».
          На маю думку, захоўваць  матэрыялы ў блогу вельмі зручна, яны рассартараваны па рубрыках-раздзелах, падрубрыках. У любы  момант  з любога камп'ютара я магу трапіць на блогадшукаць патрэбны матэрыл і выкарыстаць у час правядзення ўрокаў.

Структура блога:
 Блог складаецца з шасці асноўных раздзелаў.

1.    Беларуская мова (10-11 кл.);
2.    беларуская літаратура (10-11 кл.);
3.    ЦТ;
4.    пазакласная дзейнасць;
5.    інтэрактыўныя гульні;
6.    метадычны партфель.

    Асноўнай задачай навучання беларускай мове на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (базавы ўзровень) становіцца практычнае засваенне ўсіх асноўных норм беларускай мовы (арфаэпічных, акцэнталагічных, лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, арфаграфічных і пунктуацыйных). Валоданне нормамі сучаснай беларускай мовы павінна стаць арганічнай часткай агульнай маўленчай культуры, асноўным паказчыкам якой з’яўляецца правільнае маўленне.
          Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, выказваюць свае думкі, пачуцці. Універсальны характар мовы вызначае разнасайнасць яе функцый. У кожнага з раздзелаў яна свая, але аб’ядноўвае іх навучальна-пазнавальная дзейнасць.
1.  Пазнавальная функцыя, якая забяспечвае чалавеку магчымасць думаць і пазнаваць свет, засвойваючы яе нормы, з’яўляецца асноўнай пры працы з раздзелам “Беларуская мова”.
          Падраздзел “Фанетычны і мафалагічны прынцыпы” вельмі складаныя для запамімання. На ўкладцы (справа) я рассартаравала іх.
Напрыклад, укладка “Фанетычны прынцып”[2]
Аканне
Яканне

Правапіс у і ў

Правапіс складаных слоў
Правапіс спалучэнняў зычных
Падоўжаныя літары
Правапіс мяккага знака і апострафа
Правапіс прыставак
Правапіс слоў разам, асобна і праз злучок
          У       гэтым раздзеле створаны 2  скарбонкі: "Арфаграфічная" і "Пунктуцыйная", якія пастанна папаўняюцца новым матэрыялам. 
          У асобную ўкладку вынесла слоўнікавыя дыктоўкі, якія бываюць розных відаў:

          Пры папаўненні раздзела арыентуюся на патрэбы вучняў.
2.  Камунікацыйная функцыя з’яўляецца вядучай паміж зносінамі ў грамадтве, сродкам перадачы інфармацыі ў “Метадычным партфелі”.
           Гэты раздзел  я напоўніла матэрыяламі мнемонікі. Па гэтай тэме я выступала на гарадскім МА ў 2016 г., але і сёння гэта скарбонка папаўняецца па падраздзелах:

          Матэрыялы падраздзела "Распрацоўкі аўтара"  змяшчаюць канспекты ўрокаў. Напрыклад, “Правапіс слоў разам, асобна і праз злучок”.  Прадстаўлены канспект урока, ацэначны ліст, прэзентацыя, разумовая карта, уваходны  дыягнастычны тэст. 
          У гэтым раздзеле знаходзяцца слоўнікі:

          Падраздзел “Даследаванне” змяшчае тэарэтычны і практычны матэрыял, якім можна карыстацца пры падрыхтоўцы да даследчай  работы з вучнямі.
3.  Фатычная функцыя дамінуе пры падрыхтоўцы да ЦТ, калі рэгулююцца зносіны ў віртуальнай прасторы.        Дзякуючы праграме Мастер-тест я стварыла  32 тэсты, якія вучні могуць рабіць  у  свабодным рэжыме пры падрыхтоўы да ЦТАпошнім часам стала выконваць Cooqle формы для шырокага карыстання пры індывідуальнай і дыферынцыраванай працы з вучнямі. Такая форма дапамагае адразу ўбачыць  вынікі працы вучня і прааналізаваць памылкі У напаўненні гэтага раздзела я арыентуюся на запыты вучняў. Інтэрактыўныя  тэсты-гульні  створаны на базе  праблемных слоў (вузельчыкаў на памяць), якія выклікаюць цяжкасці ў навучэнцаў.
4.  Намінацыйная функцыя кіруе на пазакласных мерапрыемствах, калі, пазнаючы свет, вучань пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю ствараць свет вобразаў, уяўленняў, пачуццяў словамі. У рубрыцы "Пазакласныя мерапрыемсты" вы можаце знайсці "Этнаграфічны турнір" ,  прэзентацыі, фотаздымкі , сцэнар мерапрыемстваў, работы вучняў.  (Буктрэйлер - відэаролік “ Свет маленства Кастуся вачыма сучаснага падлетка”). Пры напаўненні раздзела арыентуюся на міжкультурныя камунікацыі.
5.  Эмацыйная функцыя – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою. Слова адыгравае вызначальную ролю пры стварэнні мастацкіх вобразаў, робіць яго “першаэлементам мастацкай літаратуры”. У напаўненні гэтага раздзела  кіруюся  на змест  праграмы 10-11 класаў.
Для вучняў 11 класа шырока прадстаўлены матэрыял па творчасці В.Быкава:
§  мова нанова пра В.Быкава;
§  вучнёўскія лэпбукі і інш.
Асобнай укладкай вынесены відэаматэрыял па беларускай мове і літаратуры. Прадстаўлены ўрывак з урока беларускай літаратуры “Праблема чалавечага шчасця ў рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа, выразнае чытанне вершаў “Бацьку” Рыгора Барадуліна, “Божа, мы гінем” Уладзіміра Караткевіча.
У гэтым раздзеле пры адборы інфармацыі арыентуюся на тэкставыя, гіпертэкставыя файлы, аўдыя- і відэаматэрыялы.
          Думаю, што настаўніцкія сайты вельмі патрэбныя і перспектыўныя, толькі іх трэба больш папулярызаваць, рэкламаваць. Зрабіць блог рабочым іструментам настаўніка і вучняў - вось адна з задач, якую я ставіла перад сабой. У перспектыве планую зрабіць блог для кожнай паралелі вучняў і прадставіць на іх спасылкі на неабходны матэрыял. Выкарыстанне блога ў практыцы з’яўляецца дзейсным педагагічным сродкам і важнай умовай развіцця самога настаўніка.
[1] https://drive.mindmup.com/map/1_RmnPi2J7S6qza42XHKKnKRUarSXRa3M
[2]https://www.blogger.com/blogger.g?blogID=7028239859593135150#editor/target=page;pageID=1571648859659071853;onPublishedMenu=pages;onClosedMenu=pages;postNum=9;src=link
       


  Тэатр – храм мастацтва 03.06.2024 З чаго пачынаць, калі хочаш, каб твае дзеці любілі тэатр так, як любіш яго ты?.. Упершыню за сваю педага...