Ліцэісты наведалі сталіцу
31.05.202428 мая вучні ліцэя ў чарговы раз адравілся ў Мінск. Усіх, хто жадае прыемна і з карысцю правесці час, чакае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Ён знаходзіцца ў Траецкім прадмесці ў гістарычным будынку абутковай фабрыкі М. Цытвера ў Мінску. Мае 9 філіялаў:
- Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»;
- Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»;
- Літаратурны музей Кузьмы Чорнага;
- Літаратурны музей Максіма Багдановіча;
- Літаратурны музей Петруся Броўкі;
- Музей-дача Васіля Быкава;
- Філіял «Беларуская хатка»;
- Філіял «Хата-музей Петруся Броўкі»;
- Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына».
Адкрыты музей для наведвання ў 1991 г. Асноўны фонд музея з філіяламі ў 2008 г. налічваў 41 087 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4706 адзінак. Экспазіцыйна-выставачная плошча 8 залаў музея 371,9 м².
Музей з'яўляецца буйнейшым літаратурным музеем краіны: калекцыі музея ўключаюць матэрыялы, якія характарызуюць узнікненне і развіццё літаратурнай творчасці беларускага народа ад старажыстнасці да сучаснасці.
Музейны збор уяўляе комплекс разнастайных крыніц (рукапісы, рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, старадрукі, кнігі з аўтографамі), што складае 69 % ад агульнай колькасці музейных прадметаў асноўнага фонду. Значнымі з'яўляюцца калекцыі рэчыўных помнікаў, фотаматэрыялаў, графікі, этнаграфіі. Большая частка музейнага збору ўкамплектавана ў 1987-97 гг. (62,5 % ад агульнай колькасці адзінак асноўнага фонду). Назіраецца тэндэнцыя пастаяннага росту новых паступленняў.
У музеі захоўваюцца і дэманструюцца матэрыялы, якія адносяцца да жыцця і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў: ад рэдкіх аўтографаў, кніг, рукапісаў, фотаматэрыялаў, дакументаў да твораў выяўленчага мастацтва і мемарыяльных рэчаў. Сярод найбольш значных па колькасці і адметнасці персанальных матэрыялаў вылучаюцца архівы пісьменнікаў В. Быкава, В. Віткі, А. Вярцінскага, Ц. Гартнага, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Звонака, В. Зуёнка, У. Караткевіча, У. Карызны, К. Крапівы, М. Лынькова, С. Новіка-Пяюна, Я. Семяжона, Цёткі, І. Чыгрынава, І. Шамякіна і інш.
У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Ц. Гартнага, У. Дубоўкі, К. Крапівы, М. Лынькова, Я. Маўра, С. Новіка-Пяюна, І. Шамякіна, партрэты беларускіх пісьменнікаў, экслібрысы, ілюстрацыі да твораў беларускай літаратуры мастакоў Э. Агуновіча,В. Бялыніцкага-Бірулі.
Добрай традыцыяй для нас стала наведванне тэатра. На гэты раз мы глядзелі ў тэатры юнага гледача неўміручую трагедыю ў двух дзеях У. Шэкспіра “Рамэо і Джульета”, якая расказвае пра каханне юнака і дзяўчынкі двух варожых родаў - Мантэкі і Капулеці. Спектакль зноў прыцягнуў нас да прыгожага.
Хацелася б падзякаваць настаўніцы Маліноўскай Валянціне Мікалаеўне за арганізацыю цудоўнай і пазнавальнай экскурсіі.
Арына Шаруха