Літаратурна-музычная гасціная "ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ …"
24.10.2022
Мацярыства – галоўны подзвіг жыцця.
Быць бацькам – святы абавязак
Г.Сташкевіч
У ліцэі ёсць традыцыя: праводзіць восеньскія гасцёўні, прысвечаныя сем’ям ліцэістаў. На гэты раз на свята былі запрошаны былі збацькі Аляксандр Іванавіч і Галіна Віктараўна Калышэнкі, Таццяна Валер’еўна Варанец і Зоя Георгіеўна Рудзёнак. Кожная сям’паведала пра свае каштоўнасці і традыцыі.
Адкрываў гасцёўню Іван Хвашчэўскі (11 “А”) вершам Антона Янкоўскага «Вярнуўшыся ў родную хату…».
Вучні 10 “Б” класа стварылі віншавальную відэапаштоўку “За што я ўдзячны свайму бацьку”.
Драздова Вікторыя (11 “Д”) напісала партрэт свайго бацькі Драздова Аляксея Мікалаевіча.
Філіпава Каліна (11 “В”) намалявала космас, які складаецца з планет. Космас – грамадства, у якім існуе мноства сем’яў.
Асаблівы каларыт унесла Іны Васільеўны Мароз (Саламаха) - паэтка-“крылаўка”, бард, член Саюза пісьменнікаў, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №11 г.Полацка“. Член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” г.Наваполацка з 2008 г.
Праз прыгожыя, шчырыя і пранікнёныя перапляценні пачуццяў, думак і мар Іна Васільеўна распавяла пра тое, што хвалюе і не пакідае абыякавай: уражанні ад дзяцінства, хараство прыроды, адвечную тэму кахання. Прыгожая і сакавітая беларуская мова гучала з яе вуснаў. Выйшлі два зборнікі твораў: “Перапляценні” (2017), “Лістаслоўе” (2020).
Якія будуць шляхі кожнага з прысутных, невядома… Галоўнае, каб дома чакалі блізкія людзі. Словы Рыгора Барадуліна і сёння гучаць актуальна:
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем…
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у мерыпрыемстве.
Тэкст Маліноўскай В.М, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Фота Геронак В.М, куратар 10 “Б”, 11 “Б” класаў