Блог Валянціны Маліноўскай
Карысна для настаўнікаў і вучняў
Страницы
- Галоўная старонка
- Акцэнталагічны даведнік
- Алімпіяды
- Анлайн-рэпетытар
- Арфаграфічная скарбонка
- Беларуская мова (10 клас)
- Рыхтуемся да тэста (10 кл)
- Беларуская літаратура (10 клас)
- Беларуская мова (11 клас)
- Беларуская літаратура (11 клас)
- Метадычны партфель
- Самапрэзентацыя
- Відэафрагменты з урокаў мовы і літартуры
- Рыхтуемся да ЦТ
- Даведнікі
- Фанетычны прынцып
- Марфалагічны прынцып
- Спосабы ўтварэння часцін мовы
- Інтэрактыўныя гульні
24_12_10
24_08_25
Тэатр – храм мастацтва
03.06.2024З чаго пачынаць, калі хочаш, каб твае дзеці любілі тэатр так, як любіш яго ты?..
Упершыню за сваю педагагічную дзейнасць у гэтым навучальным годзе я стала займацца тэатрам. Распачалося ўсё з таго, што на ўроках беларускай літаратуры ў 10 класе, вывучаючы твор “Раскіданае гняздо” Я.Купалы, я ўбачыла дзяцей, якім падабаецца пастаноўка твора.
Спачатку мы наведалі Нацыянальны тэатр імя Я.Купалы і паглядзелі “Паўлінку” ў Мінску. Прыехаўшы дадому, мы пачалі рыхтавацца да сваёй пастаноўкі “Паўлінкі” Я.Купалы, якую паказалі на Дзень роднай мовы.
Напрыканцы года, 30 мая, ліцэісты выдатна паставілі ўрывак з камедыі А.Макаёнка “Лявоніха на арбіце”. Галоўныя героі Лявон і Лушка паказалі нам сям’ю 60-х гадоў 20 стагоддзя. Праблема калектывізацыі не хвалюе сучасных падлеткаў, але праз твор мы ўбачылі, як героі змаглі ўявіць сабе гэты працэс і адлюстраваць яго на сцэне.
У тэатральай групе дзесяць асоб, якія змаглі раскрыць змест твора. Кожны спачатку прачытаў увесь твор, а потым вырашыў, якога героя хоча граць.
“Лявоніхай на арбіце” была Хвастова Дар’я, якая гасцінна запрасіла да сябе ў хату і пазнаёміла са сваім мужам Лявонам (Скуматавым Мікалаем), які напярэдадні ў калгасным стозе краў сена для сваёй кароўкі. Вельмі стараўся Мікалай мімікай і жэстамі перадаць характар героя, які баяўся, што ўсе ў вёсцы даведаюцца пра гэта.
Што тычыцца вартаўніка Максіма (Баяршчыкаў Рыгор), ён вельмі арганічна раскрыў свой багаты патэнцыял, бо выдатна справіўся са сваёй роляй. Доўгі час у яго руках знаходзілася посцілка, якую згубіў Лявон, калі краў калгаснае сена.
Спачатку ў хату Лявона і Лушкі прыходзяць стораж Максім і суседка Клава (Ефішэнка Алекса), якая надоўга засталася ў памяці гледачоў адным радом з песні: “Як пасею я гурочкі...”
Закаханыя Соня (Зайцава Марыя) і Міхал (Данцоў Максім) не пакінулі раўнадушнымі нікога. Маладыя хацелі быць разам, але бацькі ніяк не могуць прымірыцца. Канфлікт бацькоў і дзяцей вечны ў літаратуры. Дзеці не хочуць жыць так, як жылі іх бацькі. Сарамлівая Соня і прыгожы Міхал прыцягнулі да сябе ўвагу залы.
Старшыня калгаса Буйкевіч (Філімончык Альберт) вылучаўся асаблівым артыстызмам і харызмай. Загадзя прадуманы касцюм не змяніўся, нягледзячы на спёку ў актавай зале. Вельмі старанна прамаўляў кожнае слова, паказаючы глыбіню валодання словам. Многія для сябе адкрылі гэту асобу.
Цікава і арганічна глядзеўся паштальён Забагонскі Уладзіслаў, які прынёс цікавую вестку ў вёску.
Полька беларуская была ў дзвюх пастаноўках, бо яе гукі падымалі настрой артыстаў і іх ножкі кідаліся ў скокі. Не лічылася з часам Дзямідава Марыя, якая падрыхтавала ліцэістаў-артыстаў. На другой пастаноўцы сама выйшла на сцэну.
Шчырай і творчай памочніцай была Красікава Вольга, якая дапамагала кожнаму. Падтрымлівала словам кожнага артыста на рэпетыцыях. Вольга трапна прадумала музычнае суправаджэнне і тэатральную афішу.
Хочацца выказаць падзяку артыстам і іх бацькам, якія вырасцілі такіх дзетак. Такімі дзецьмі можым ганарыцца і мы, і іх бацькі!
Добрай традыцыяй стала наведванне Інай Мароз (Інай Васільеўнай Саламахай) нашых пастановак. На гэты раз яна прачытала верш “І жартам, і ўсур’ёз”, які прысвяціла нашым дзеткам.
![]() | ![]() |
24_05_30
23_11_12
Ліцэісты наведалі сталіцу
31.05.202428 мая вучні ліцэя ў чарговы раз адравілся ў Мінск. Усіх, хто жадае прыемна і з карысцю правесці час, чакае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Ён знаходзіцца ў Траецкім прадмесці ў гістарычным будынку абутковай фабрыкі М. Цытвера ў Мінску. Мае 9 філіялаў:
- Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»;
- Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»;
- Літаратурны музей Кузьмы Чорнага;
- Літаратурны музей Максіма Багдановіча;
- Літаратурны музей Петруся Броўкі;
- Музей-дача Васіля Быкава;
- Філіял «Беларуская хатка»;
- Філіял «Хата-музей Петруся Броўкі»;
- Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына».
Адкрыты музей для наведвання ў 1991 г. Асноўны фонд музея з філіяламі ў 2008 г. налічваў 41 087 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4706 адзінак. Экспазіцыйна-выставачная плошча 8 залаў музея 371,9 м².
Музей з'яўляецца буйнейшым літаратурным музеем краіны: калекцыі музея ўключаюць матэрыялы, якія характарызуюць узнікненне і развіццё літаратурнай творчасці беларускага народа ад старажыстнасці да сучаснасці.
Музейны збор уяўляе комплекс разнастайных крыніц (рукапісы, рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, старадрукі, кнігі з аўтографамі), што складае 69 % ад агульнай колькасці музейных прадметаў асноўнага фонду. Значнымі з'яўляюцца калекцыі рэчыўных помнікаў, фотаматэрыялаў, графікі, этнаграфіі. Большая частка музейнага збору ўкамплектавана ў 1987-97 гг. (62,5 % ад агульнай колькасці адзінак асноўнага фонду). Назіраецца тэндэнцыя пастаяннага росту новых паступленняў.
У музеі захоўваюцца і дэманструюцца матэрыялы, якія адносяцца да жыцця і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў: ад рэдкіх аўтографаў, кніг, рукапісаў, фотаматэрыялаў, дакументаў да твораў выяўленчага мастацтва і мемарыяльных рэчаў. Сярод найбольш значных па колькасці і адметнасці персанальных матэрыялаў вылучаюцца архівы пісьменнікаў В. Быкава, В. Віткі, А. Вярцінскага, Ц. Гартнага, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Звонака, В. Зуёнка, У. Караткевіча, У. Карызны, К. Крапівы, М. Лынькова, С. Новіка-Пяюна, Я. Семяжона, Цёткі, І. Чыгрынава, І. Шамякіна і інш.
У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Ц. Гартнага, У. Дубоўкі, К. Крапівы, М. Лынькова, Я. Маўра, С. Новіка-Пяюна, І. Шамякіна, партрэты беларускіх пісьменнікаў, экслібрысы, ілюстрацыі да твораў беларускай літаратуры мастакоў Э. Агуновіча,В. Бялыніцкага-Бірулі.
Добрай традыцыяй для нас стала наведванне тэатра. На гэты раз мы глядзелі ў тэатры юнага гледача неўміручую трагедыю ў двух дзеях У. Шэкспіра “Рамэо і Джульета”, якая расказвае пра каханне юнака і дзяўчынкі двух варожых родаў - Мантэкі і Капулеці. Спектакль зноў прыцягнуў нас да прыгожага.
![]() | ![]() |
Хацелася б падзякаваць настаўніцы Маліноўскай Валянціне Мікалаеўне за арганізацыю цудоўнай і пазнавальнай экскурсіі.
Арына Шаруха
23_09_10
23_08_28
ВЫСТУПЛЕННЕ
-
Тэмы сачыненняў па аповесці "Знак бяды" 1. Гераічнае і трагічнае ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды» 2. Шлях да подзвігу Петрак...
-
111 Экскурсіі
-
Кантрольнае сачыненне па творчасці І.П.Шамякіна 1. “Людзі – гэта самае каштоўнае…”. Канцэпцыя чалаве- чага жыцця ў рамане І.Шамякіна “С...